BE RU EN

Пуцін назваў налёты дронаў на Расею дабром

  • 26.10.2024, 13:39

«Раней было горш».

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін вызначыўся нечаканай заявай пра так званую СВА. Ён заявіў, што да налётаў украінскіх дронаў РФ нібыта жыла «значна горш».

Скандальную заяву ён зрабіў у інтэрв'ю сваім прапагандыстам, паведамляе «Дыялог.UA».

Падчас інтэрв'ю «журналіст» адзначыў, што да пачатку вайны супраць Украіны расейскія гарады і вёскі не цярпелі ад удараў і налётаў беспілотнікаў.

«Дронаў не было… Так, гэтага не было, але была значна горшая сітуацыя», – заявіў дыктатар РФ.

Ён удакладніў, што мае на ўвазе пад гэтай «значна горшай сітуацыяй». Паводле версіі дыктатара, Захад нібыта «паказваў РФ на сваё месца», а краіна «скочвалася ў разрад другарадных дзяржаваў, якія выконваюць функцыю сыравінных прыдаткаў са стратай суверэнітэту».

Апошнія навіны