BE RU EN

«У бой ідуць адны старыя»: РФ раскансервавала для вайны Т-34 і Іса-152

  • 26.10.2024, 18:03

Гэта крок роспачы.

Расея пачала раскансервоўваць старыя танкі Т-34 40-х гадоў мінулага стагоддзя, верагодна, для перакідвання іх на вайну супраць Украіны.

Гэта крок роспачы, які сведчыць пра вострую нястачу браняванай тэхнікі ва УС РФ. Кадры з Т-34 апублікаваў OSINT-эксперт Intelschizo у сацсетцы Х.

На апублікаваным відэа засвяціліся не толькі Т-34, але і танкі ІС-3, а таксама артылерыйскія ўстаноўкі Іса-152. Уся гэтая тэхніка выраблялася ў пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя для ўдзелу ў Другой сусветнай вайне.

Intelschizo змог вызначыць месца, дзе было знятае відэа. Гэта 392-гі навучальны цэнтр УС Расеі, што ў Хабараўску. Раней там было заўважанае прыбыццё войскаў КНДР. Пакуль савецкі рарытэт знаходзіцца на палігоне, аднак трэба чакаць яго хуткага прыбыцця на фронт.

Акупацыйнае войска Расеі нясе вялізныя страты, у тым ліку ў бронятэхніцы. Эксперты гавораць пра яе востры дэфіцыт на фронце.

Адзначым, што Т-34 – гэта легендарны савецкі танк часоў Другой сусветнай вайны. Ён быў адным з самых масавых і паспяховых танкаў таго часу. Аднак ён катастрафічна састарэлы і наўрад ці будзе гэтак сама паспяховы на полі бою, як раней. У яго слабая браня, дрэнныя агнявыя магчымасці, праблемы з сувяззю. Акрамя гэтага, у экіпажу Т-34 значна менш шанцаў на выжыванне ў выпадку агнявой паразы, чым у больш сучасных танкаў.

Апошнія навіны