BE RU EN

Ракетны ўдар Ізраіля па Іране «закрануў» Лукашэнку

  • 26.10.2024, 12:42

Самалёт сям'і дыктатара не мог прызямліцца ў Баку.

Мінулай ноччу самалёт EW-301PJ, які звычайна выкарыстоўваюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі, быў змушаны амаль 2 гадзіны кружыць над Баку праз ракетны ўдар Ізраіля па Іране, піша «Наша Нiва».

Самалёт сям'і Лукашэнкі вылецеў з Менска ўчора блізу 23.20, пасля чаго зрабіў прыпынак для дазапраўкі ў Баку і вылецеў адтуль блізу 3.30 (паводле Менска), накіроўваючыся ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, у Дубай. Аднак ужо праз некалькі хвілінаў самалёт развярнулі над Каспійскім морам і забаранілі рухацца ў кірунку Ірана, які закрыў сваю паветраную прастору.

Чакаючы дазволу, самалёт да 5:20 раніцы бесперапынна кружляў над морам, але ў выніку быў вымушаны вярнуцца назад у Азербайджан. Другі раз самалёт вылецеў толькі ў 9:28 (паводле Менска) і цяпер ляціць у небе над Іранам.

З той самай прычыны незапланаваную пасадку ў Баку здзейсніў і рэйс авіякампаніі Flydubai FZ1716, які ляцеў з Менска ў Дубай.

Апошнія навіны