BE RU EN

ДАІ ў Беларусі ажывілася з цікавай прычыны

  • 26.10.2024, 12:21

На выходных будуць узмоцнена кантраляваць дарогі.

На выходных 26–27 кастрычніка ДАІ ўжыве дадатковыя захады для гарантавання дарожнай бяспекі і будзе ўзмоцнена кантраляваць рух. У першую чаргу гэта выклікана пачаткам школьных вакацыяў, якія прадоўжацца да 3 лістапада, паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі.

Па ўсёй краіне ДАІ адпрацоўвае населеныя пункты і трасы. Асаблівая ўвага будзе аддавацца хуткаснаму рэжыму, выкананню правілаў абгону, выкарыстанню рамянёў, дзіцячых крэслаў. Таксама акцэнт зроблены на выяўленне нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў.

Пешаходам таксама трэба быць больш уважлівымі: супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за выкананнем правілаў пераходу праезнай часткі, нашэннем флікераў пры руху па дарозе.

Беручы да ўвагі пачатак вакацыяў, кіроўцаў просяць быць асабліва асцярожнымі ў дварах і на пешаходных пераходах, пры руху браць да ўвагі дарожную сітуацыю і надвор'е. Дарослых заклікаюць сачыць за дзецьмі, калі тыя на вуліцы.

Апошнія навіны