BE RU EN

Палітолаг: Лукашэнка знаходзіцца ў стане панікі

  • 26.10.2024, 11:24

У агляднай перспектыве дыктатара ліквідуюць.

Асноўная прычына, чаму Лукашэнка раптам тузануўся і пастанавіў нечакана прызначыць тэрміновыя «выбары», заключаецца ў тым, што ў яго ўзнікла паніка пасля размоваў пра ягоны сыход.

Пра гэта піша беларускі палітолаг Зміцер Балкунец:

– Ён занепакоіўся, што ад яго хочуць пазбавіцца. У яго ў галаве жыве асцярога, што з ягонай сям'ёй і асабіста з ім можа здарыцца тое самае, што адбылося з сям'ёй Мікалае Чаўшэску.

Гэты непакой пераследаваў яго апошнія гады і выклікае ў ім трывогу. Ён не хоча паўтарыць лёс Назарбаева і Чаўшэску.

Ён разумее, што Расея не дасць яму ніякіх гарантый, калі сыдзе толькі на пасаду кіраўніка УНС, які ён сам сабе прыдумаў. Ён не верыць у гарантыі Захаду, як і ў гарантыі Кітая. Ён плануе заставацца на пасадзе да канца свайго жыцця.

Таму можна чакаць, што ў агляднай перспектыве ў нейкі момант яго не стане. Яго ліквідуюць. Гэта будзе найлепшы сцэнар, які ён заслугоўвае.

У найбліжэйшы час Лукашэнка пачне тэрмінова мяняць найбліжэйшае кола ахоўнікаў, правядзе зачыстку ў КДБ, выправіцца ў вайсковыя часці і сілавыя спецпадраздзяленні.

Ён знаходзіцца ў стане панікі, мяркуючы, што на яго палююць і ён некаму патрэбен. Ягоны сын Віктар не змог угаварыць бацьку сысці. Віктар хоча зваліць у Дубай, але бацька не адпускае.

Цяпер ідзе вайна, і цырымоніцца з імі ніхто не будзе.

Прыгожын і Уткін былі бліжэй да двара і карысталіся вялікім даверам. Ім даручалі самую брудную і далікатную працу. Але гэта іх не ўратавала. Затое пахавалі з ушанаваннямі.

Ці ведае Лукашэнка, што яго могуць забіць? Вядома, ведае. Інакш ён не пайшоў бы на чарговы тэрмін. Ён памылкова мяркуе, што такім чынам зможа захаваць сваё жыццё. На вайне ён – пешка, а не ферзь.

Апошнія навіны