BE RU EN

Пуцін падставіў Сі Цзіньпіна: Наспявае канфлікт

  • 26.10.2024, 17:06

Кітай можа паставіць Расею на месца некалькімі эканамічнымі крокамі.

Супрацоўніцтва Расеі і КНДР можа раззлаваць Кітай. Дыктатар Уладзімір Пуцін сваімі дзеяннямі літаральна падстаўляе кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна.

Пра гэта «24 Каналу» расказаў ваенны эксперт Алег Жданаў, адзначыўшы, што войскі КНДР ва Украіне проста супярэчаць заявам Сі Цзіньпіна пра дээскалацыю «канфлікту». Ён нават на саміце БРІКС казаў, што не трэба дапускаць эскалацыі.

Як адзначыў Жданаў, самае цікавае, што літаральна праз некаторы час Расея ратыфікавала дамову аб супрацоўніцтве з КНДР. Там размова ідзе таксама пра ваенную дапамогу.

«Пуцін фактычна падставіў Сі Цзіньпіна. Апошні гаварыў на саміце ў Казані, што "канфлікт" не павінен выйсці за межы Украіны. А тут за некалькі гадзінаў Дзярждума ўжо ратыфікавала дамову, якая ўзаконьвае прысутнасць войскаў КНДР на тэрыторыі Расеі», – сказаў Жданаў.

Такі крок ужо робіць вайну ва Украіне рэгіянальнай. Фактычна дзве ядзерныя дзяржавы беспадстаўна напалі на няядзерную дзяржаву.

Відавочна, што Захад на гэта адрэагуе. Не трэба чакаць адпраўкі войскаў NATO ва Украіну. Але ваенную дапамогу яны могуць павялічыць. Варта дадаць сюды і Паўднёвую Карэю, якая можа пайсці на прамыя пастаўкі зброі для Украіны.

«Кітай мог бы паставіць Расею на месца некалькімі эканамічнымі крокамі. Але ім выгадна падтрымліваць Расею прынамсі на плаву. Краіна-агрэсарка мае вялізную колькасць энэргарэсурсаў і вялікі арсенал ядзернай зброі», – сказаў Жданаў.

Апошнія навіны