BE RU EN

У Пентагоне зрабілі першую заяву пасля нападу Ізраіля на Іран

  • 26.10.2024, 11:09

Вашынгтон настроены катэгарычна.

ЗША падтрымліваюць права Ізраіля на самаабарону. Вашынгтон катэгарычна настроены не даць выкарыстоўваць напружанасць ці пашырыць канфлікт у рэгіёне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Пентагона.

Як адзначыў спікер Пентагона Пэт Райдэр, міністр абароны ЗША Лойд Осцін стэлефанаваўся з кіраўніком Мінабароны Ізраіля Ёавам Галантам, каб атрымаць новую інфармацыю пра ўдары войска абароны Ізраіля па вайсковых цэлях у Іране.

«Остын пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць Злучаных Штатаў бяспецы і праву Ізраіля на самаабарону», – гаворыцца ў паведамленні.

Осцін таксама заявіў пра ўзмацненне пазіцыі Узброеных сілаў ЗША для абароны амерыканскага персаналу, Ізраіля і партнёраў у рэгіёне перад пагрозамі з боку Ірана і тэрарыстычных арганізацый, якія падтрымліваюцца Іранам.

Акрамя таго, у Пентагоне заявілі, што ЗША катэгарычна настроеныя не даць нікому выкарыстоўваць напружанасць ці пашырыць канфлікт у рэгіёне.

У суботу, 26 кастрычніка, Ізраіль нанёс удары па Іране. Гэта быў адказ на ракетную атаку Тэгерана 1 кастрычніка.

СМІ паведамлялі пра выбухі ў Тэгеране і ў іншых іранскіх гарадах. Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што нанесла ўдары па ваенных цэлях у Іране.

Паводле словаў ізраільскіх вайскоўцаў, у атацы ўдзельнічалі дзясяткі самалётаў. ЦАХАЛ адзначае, што атакаваў выключна ваенныя цэлі, сярод іншага, батарэі СПА і аб'екты ў вытворчасці балістычных ракетаў.

Апошнія навіны