BE RU EN

Forbes: УСУ стварылі ў Курскай вобласці «дарогу смерці» для расейскіх войскаў

  • 26.10.2024, 10:54

У раёне Зялёнага Шляху знішчаная маса бронятэхнікі.

Украінскія марскія пяхотнікі і дэсантнікі пры падтрымцы танкаў М-1 стварылі ў наваколлях Зялёнага Шляху ў Курскай вобласці «дарогу смерці» для расейскіх войскаў, сярод іншага, для расейскай 155-й брыгады марской пяхоты. Як піша аналітык Forbes Дэвід Акс, гэта вынік аперацыі адплаты УСУ за расстрэл дзевяцярых украінскіх аператараў БПЛА.

«Квартэт украінскіх фармаванняў – 36-я брыгада марской пяхоты, 47-я механізаваная брыгада і 82-я і 95-я дэсантна-штурмавыя брыгады – ператварылі кароткі адрэзак шашы ў Курскай вобласці Расеі ў “дарогу смерці”», – гаворыцца ў артыкуле.

Так, 18 кастрычніка дэсантнікі 95-й паветрана-штурмавой брыгады разбілі групу расейцаў на БТРах, знішчыўшы тры БТР і забіўшы 30 расейцаў. На мінулым тыдні 47-я механізаваная брыгада атакавала расейскіх марскіх пяхотнікаў у Новайванаўцы, каля Зялёнага Шляху з дапамогай танкаў М-1 і баявых машынаў М-2. Тым часам украінскія сілы ўвайшлі ў Зялёны Шлях з поўдня калонай танкаў Т-64 і БТР М-113, і падрывалі расейскія машыны на хаду, а таксама атакавалі з захаду, забіўшы сем сапёраў 155-й марской пяхотнай брыгады, адзначае Акс.

«Вынікам за апошнія два тыдні сталі “могілкі знішчанай расейскай тэхнікі коштам дзясяткі мільёнаў даляраў” на галоўнай дарозе праз Зялёны Шлях... Аналітыкі выявілі не менш за 17 знішчаных расейскіх браняваных грузавікоў, БТР і танкаў у раёне Зялёнага Шляху», – адзначаецца ў артыкуле.

Пры гэтым украінцы, здаецца, не страцілі ніводнай адзінкі бронятэхнікі ў сваіх нядаўніх контратаках, піша Акс.

У той самы час ён зазначае, што да расейскіх войскаў у Курску неўзабаве прыйдзе падмацаванне, так, з дня на дзень прыбудзе першая з многіх партый паўночнакарэйскіх салдатаў.

Апошнія навіны