BE RU EN

Z-прапагандыста шакавала сустрэча з украінскай «Бабай Ягой»

  • 26.10.2024, 10:34

Паплечнік Гіркіна трапіў пад удар у Курскай вобласці.

Z-ваенкар і чалец «Клуба раззлаваных патрыётаў» Максім Калашнікаў наведаў перадавыя пазіцыі УС РФ у Курскай вобласці, дзе трапіў пад удар украінскага цяжкага дрона «Баба Яга».

Пра перажыты досвед ён расказаў увечары 25 кастрычніка ў інтэрв'ю жонцы чэкіста Ігара Стралкова (Гіркіна), паведамляе «Дыялог.UA».

Ён адзначыў, што «Баба Яга» трымае ў страху акупацыйнае войска Расеі.

Эфектыўных метадаў барацьбы з гэтым дронам ва УС РФ так і не прыдумалі, хоць УСУ іх выкарыстоўваюць у баях даволі даўно.

«Як гучыць “Баба Яга”, я цяпер таксама ведаю. Яна як бензапіла! Такое завыванне. Я зразумеў, як адчувалі сябе немцы (войскі Гітлера – рэд.), калі над імі кружылі начныя бамбавікі нашы (савецкія – рэд.)... Ууу, бум! Ууу, бум! Яна часам міны кідае... Калі міна прыляціць, то... Лепш пра гэта не думаць. І самае цікавае, што ты яе не бачыш, там цемра начная, а яна цябе бачыць. Мы сядзелі не на адкрытай мясцовасці, але ўсё роўна на ўсялякі выпадак пагасілі цыгарэты… РЭБ на яе дрэнна дзейнічае», – расказаў Калашнікаў.

Апошнія навіны