BE RU EN

Міністр абароны Літвы: Украіна павінна быць прынятая ў NATO

  • 25.10.2024, 21:26

Яе шлях да сяброўства не павінен ставіцца пад сумнеў.

Шлях Украіны да сяброўства ў NATO не павінен ставіцца пад сумнеў.

Пра гэта заявіў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, паведамляе «Укрінфарм».

«Літва заўсёды падтрымлівала запрашэнне Украіны ў NATO, таму што, у нашым разуменні, нельга пасылаць сігнал Расеі, што яна мае хоць бы нефармальнае права вета на пашырэнне NATO. Украінская нацыя, якая змагаецца за сваю незалежнасць, таксама змагаецца за нашую бяспеку, заслугоўвае права самавызначэння – якую арганізацыю, якую супольнасць абраць для будучыні, для сваіх дзяцей, для будучых пакаленняў», – адзначыў Кашчунас.

Літоўскі чыноўнік падкрэсліў, што Еўропа і Захад не могуць дазволіць сабе недапастаўляць Украіну ў яе барацьбе з РФ – і настаяў на тым, што не можа быць ніякіх двухсэнсоўнасцяў у пытанні надання Украіне магчымасці ўступіць у Альянс.

«Запрашэнне (у NATO. – Рэд.) – гэта яшчэ не сяброўства, але гэта пункт незвароту. Гэта незваротнасць. Таму я думаю, што мы можам зрабіць гэты крок. Прынамсі запрашэнне», – растлумачыў Кашчунас.

Літоўскі міністр сцвярджае, што тыя на Захадзе, хто кажа, што падтрымка Украіны можа справакаваць Расею, ужо бачаць, што не маюць рацыі.

«Мы, балтыйскія краіны, заўсёды гаварылі, што трэба даць Украіне большую зброю для стрымлівання. Калі Украіна будзе моцнай, Расея будзе стрымлівацца. І мы чулі шмат галасоў ад нашых сяброў: “Паслухайце, калі вы дасце зброю Украіне, гэта прывядзе да эскалацыі, да правакацый”. І мы далі недастаткова, і вы бачыце, што адбылося. Нічога не рабіць – гэта эскалацыя. Думаць, што ваша падтрымка Украіны можа прывесці да эскалацыі сітуацыі – гэта памылка. І я спадзяюся, што мы зразумеем свае памылкі», – падсумаваў Кашчунас.

Апошнія навіны