BE RU EN

У Гародні знайшлі амаль цуд свету - вісячыя агароды

  • 25.10.2024, 17:43

Відэафакт.

Відэа ў TikTok за два дні набрала больш за 50 тысяч праглядаў і мноства ўхваляльных каментароў ад тых, хто ацаніў добрую ідэю, пішуць «Сильные новости».

Каментатары адзначаюць, што да такога агарода ні краты, ні мядзведкі не дабяруцца, і відавочна крэатыўны падыход да выкарыстання невялікай прасторы, калі патрэбен гараж, а ад перцаў адмовіцца цяжка.

«Маме маёй толькі не паказвайце, а то ў нас будзе другі ярус агарода», - устрывожыліся некаторыя карыстачы.

Апошнія навіны