BE RU EN

У Зяленскага заявілі, у які момант пачнецца Трэцяя сусветная

  • 25.10.2024, 17:36

Міхаіл Падаляк адзначыў, што эскалацыя будзе працягвацца, пакуль Расея не будзе пакараная.

У Сядзібе прэзідэнта Украіны выказаліся аб тым, у які момант пачнецца Трэцяя сусветная вайна.

Як адзначыў дарадца кіраўніка АП Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю «24 каналу»

, сёння ўжо відавочна, што вайна ва Украіне - гэта глабалізаваны канфлікт альянсаў аб правілах глабальных паводзін:

- Таму гэтыя канцэпцыі, маўляў, «аддайце Расеі тэрыторыю і на гэтым усё скончыцца» трэба заканчваць. Бо гэта толькі пачнецца. Калі вы падпішаце гэта - давайце аддамо ім тэрыторыі і пасля гэтага будзе ўстойлівы мір ва Усходняй Еўропе, - у гэты момант і пачнецца Трэцяя сусветная ў поўным сэнсе гэтага слова.

Са слоў Падаляка, падобныя канцэпцыі - гэта стымуляванне і маштабаванне агрэсіі.

- Трэба пераходзіць да простых высноў. Дамовіцца не атрымаецца. Эскалацыя будзе працягвацца, пакуль Расея не будзе пакараная. Расею можна прымусіць саступіць у гэтай вайне, як і іншыя рэжымы, такія як, напрыклад, паўночнакарэйскі, каб там усвядомілі, што не будзе ніякага «парасоніка» пад выглядам Расеі, – рэзюмаваў дарадца кіраўніка АП.

Апошнія навіны