BE RU EN

Расейскія акупанты не ацанілі адпраўку на вайну жаўнераў КНДР

  • 25.10.2024, 16:58

ГУВ МА Украіны перахапіла размову аб «сустрэчы» паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Акупантам не спадабалася, што ім "на дапамогу" ў Курскую вобласць перакінулі паўночнакарэйскіх жаўнераў. Расейцы выказваюць незадаволенасць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на перахоп, які апублікавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

Акупант у размове са сваім камандзірам абураецца, што яму аддалі загад забяспечыць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія прыбылі ў Курскую вобласьць, дэфіцытнай панцырнай тэхнікай.

Відавочнае прыкметна варожае стаўленне да новых «хаўруснікаў».

«Я яго (гаворка пра таго, хто аддаў загад аб тэхніцы для жаўнераў КНДР — рэдакцыя) хачу забіць сёння, так, пасля карэйцаў. Можна?» — заявіў акупант свайму камандзіру.

Апошнія навіны