BE RU EN

У Менску стаматалогію абвінавацілі ў тым, што яна стаіла 680 тысяч рублёў

  • 25.10.2024, 15:09

Клініку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

У Менску адна з прыватных стаматалагічных клінік тры гады недаплачвала падаткі. За гэты час сума схаваных ад падаткаабкладання грошай склала амаль 680 000 рублёў. Пра гэта расказалі ў падатковай.

Адзначаецца, што стаматалагічную клініку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Фірма віну прызнала, яе службовыя асобы паспрыялі ў выяўленні абставін справы.

У падатковай адзначаюць, што "плюсам" парушальніку стаў той факт, што пасля праверкі кампанія адмовілася ад маніпуляцый з гатоўкай:

- У гэтым месяцы даход ужо на 12 000 рублёў большы за кошт гатоўкавай формы разлікаў, і пры гэтым узровень безгатоўкавых разлікаў не знізіўся.

Матэрыялы праверкі накіруюць у інспекцыю МПЗ Кастрычніцкага раёна Менска для далейшых кантрольных мерапрыемстваў, кампаніі давядзецца даплаціць падаткі.

Апошнія навіны