BE RU EN

СМІ: Ілан Маск рэгулярна камунікуе з Пуціным з канца 2022 года

  • 25.10.2024, 9:48

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Амерыканскі мільярдэр і вынаходнік Ілан Маск з канца 2022 года знаходзіцца ў рэгулярным кантакце з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Іх гутаркі тычацца асабістых тэм, бізнэсу і геапалітычнай напружанасці.

Аб гэтым піша амерыканская газета The Wall Street Journal, спасылаючыся на "некалькіх дзейных і былых" афіцыйных асоб ЗША, Еўропы і РФ. Як гаворыцца ў артыкуле, Маск, "самы багаты чалавек у свеце і стрыжань касмічных намаганняў ЗША", рэгулярна камунікуе з кіраўніком Крамля ўжо блізу двух гадоў.

У нейкі момант Пуцін папрасіў яго не актываваць яго спадарожнікавы інтэрнэт-сэрвіс Starlink над Тайванем у якасці ласкі кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну, паведамілі выданню два чалавекі, паінфармаваных аб просьбе.

Акрамя таго, як піша газета, у 2024 годзе Маск праявіў сябе як найважнейшы прыхільнік перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа і можа знайсці для сябе ролю ў адміністрацыі рэспубліканца ў выпадку яго перамогі.

"Хоць ЗША і іх супольнікі ізалявалі Пуціна ў апошнія гады, дыялог Маска можа сігналізаваць аб аднаўленні ўзаемадзеяння з расейскім лідарам і ўмацаваць выяўленае Трампам жаданне ўкласці ўгоду аб асноўных лініях разлому, такіх як вайна ва Украіне", – піша The WSJ.

Апошнія навіны