BE RU EN

Forbes: «Кара-Даг» адпомсціў расейцам за сваіх байцоў

  • 25.10.2024, 8:59

Пабрацімы пайшлі ў бязлітасную контратаку.

24 кастрычніка ў Офісе генпракурора Украіны паведамілі аб забойстве чатырох ваеннапалонных паблізу Сялідава ў Данецкай вобласці.

У Forbes апублікавалі дадатковыя дэталі ўчыненага УС РФ ваеннага злачынства.

Стала вядома, што забітыя палонныя былі байцамі 15-й брыгады аператыўнага прызначэння НДУ «Кара-Даг». 6 кастрычніка расейскія акупанты захапілі пазіцыі брыгады і ўзялі ў палон чатырох нацгвардзейцаў. Допыт вайскоўцаў знялі на відэа. На наступны дзень «Кара-Даг» пайшла ў контратаку і вярнула пазіцыі, знайшоўшы там целы сваіх ваяроў.

У выданні нагадалі, што 10 кастрычніка расейскія марскія пяхотнікі захапілі ў палон і забілі дзевяць аператараў БПЛА ў Курскай вобласці. Пасля гэтага злачынства пабрацімы пакараных смерцю ваеннапалонных пайшлі ў «бязлітасную контратаку», прычыніўшы ворагу значныя страты.

«Няма ніякіх падстаў меркаваць, што ўкраінцы адрэагуюць на забойствы ў Сялідаве з нейкай іншай лютасцю», – падкрэслілі журналісты.

Аднак, як адзначаецца, гэта не азначае, што ўкраінскі гарнізон з колькаснай перавагай утрымаецца ў Сялідаве. Ва ўкраінскім Цэнтры абаронных стратэгій прагназуюць, што найбліжэйшым часам УСУ могуць адступіць, каб пазбегнуць акружэння.

У СМІ патлумачылі, што калі РФ хоча акружыць Пакроўск замест наўпроставага штурму, ёй спачатку трэба ўзяць пад кантроль Сялідава. Гэта тлумачыць, чаму Масква не ўлічвае страты ў горадзе.

У Цэнтры абаронных стратэгій мяркуюць, што УС РФ захопяць Сялідава ўжо «ў найбліжэйшыя дні». У той самы час гэта не азначае, што вораг возьме і Пакроўск. Акупанты сутыкнуцца са знясіленнем наступальных падраздзяленняў і зніжэннем іх баяздольнасці.

Паведамляецца, што Расея штомесяц папаўняла акупацыйныя войскі на 30 тысяч байцоў, каб кампенсаваць страты. Акрамя таго, на Курскім кірунку пачалі размяшчацца тысячы вайскоўцаў з КНДР, якія даюць магчымасць УС РФ для перадыслакацыі.

У той жа час Мінабароны Украіны спрабуе выйсці на паказчыкі мабілізацыі 20 тысяч чалавек на месяц. Гэта запавольвае, калі не спыняе неабходнае пашырэнне наземных войск.

У выданні адзначылі, што камандаванне было вымушанае адправіць на перадавую большасць наступальных брыгад Нацгвардыі. Тое, што сілы МУС былі перакінутыя ў непасрэдныя баі замест унутраных задач, сведчыць аб «маштабах кадравых праблемах».

У Цэнтры абаронных стратэгій перакананыя, што УСУ змогуць утрымаць Пакроўск, размешчаны на «жыццёва важных» лініях забеспячэння для ўсходняга фронту. Украінскай абароне на гэтым кірунку ўжо ўдалося спыніць прасоўванне ворага да горада.

Аднак так аптымістычна настроеныя не ўсе. Заснавальнік аналітычнай групы Frontelligence Insight упэўнены, што зараз Украіна саступіць у вайне. Паводле яго слоў, гэтая тэндэнцыя - негатыўная, калі не ўжыць рашучых захадаў.

Апошнія навіны