BE RU EN

Расстрэл расейскіх вайскоўцаў у Чачэніі: з'явіліся прозвішчы і новыя падрабязнасці

  • 25.10.2024, 7:42

Параненых можа быць больш.

У Чачэніі невядомыя расстралялі грузавік, у якім знаходзіліся расгвардзейцы. Адзін чалавек загінуў і мінімум яшчэ адзін стаў «300-м».

Надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ ўчора, 24 кастрычніка, блізу 12:00 ля Станіцы Петрапаўлаўскай, недалёка ад Грознага.

Першым інфармацыю аб стральбе паведаміў апазіцыйны чачэнскі канал NIYSO, які нават выклаў у Сетку кадры з месца расстрэлу, піша «Дыялог.UA».

Дагэтуль невядома, хто атакаваў грузавік «Урал-4320», колькі было нападнікаў і куды яны схаваліся.

Гэтак жа невядомы матыў.

У Сетцы з'явіліся кадры з целам аднаго забітага, а таксама дакументы яшчэ двух расгвардзейцаў. Некаторыя расейскія паблікі пішуць, што параненых можа быць і два чалавекі.

Апошнія навіны