BE RU EN

Алег Кашын: Лукашэнку адрэзалі пальцы на назе

  • 24.10.2024, 21:47

Паводле словаў расейскага журналіста, дыктатар пакутуе на дыябет і ходзіць з мочапрыёмнікам.

У сеціве абмяркоўваюць «дыету Лукашэнкі» з ягонай адмовай ад чак-чаку Раіса Мініханава, які яму прапанавалі пасля прыезду на саміт БРІКС, піша тэлеграм-канал «Апошні Інсайдар».

На здагадку расейскага журналіста Алега Кашына, Лукашэнка «пакутуе на дыябет, прычым настолькі, што яму адрэзалі пальцы на назе».

Кульгаць Лукашэнка пачаў у 2023, а да таго яго «лавілі ў кадр» з мочапрыёмнікам схаванага нашэння на назе (што і сапраўды можа быць звязана з дыябетам).

Дыктатар не раз кульгаў на публіцы, і ў выніку «растлумачыў калгаснікам» сваё нядужанне – паскардзіўся на каксартроз сустава (пры такім дыягназе лішняя вага правакуе нагрузку, што таксама можа тлумачыць «вымушанае чакчакавае ўстрыманне»).

«Апошні Інсайдар» прыйшоў да высновы, што здароўе «зноў самавысунутага» патрыярха беларускай палітыкі пакідае адкрытым пытанне пра ягонае «безумоўнае» пераабранне – а магчыма, і тлумачыць перанос выбараў з загаданых законам датаў.

Апошнія навіны