BE RU EN

Лукашэнка назваў статус партнёра БРІКС «прылазнікам»

  • 24.10.2024, 19:00

Дыктатар пакрыўдзіўся, што яго не бяруць у арганізацыю.

Статус краіны-партнёркі БРІКС з'яўляецца «прылазнікам» арганізацыі, заявіў дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю «Известиям» на палях саміту ў Казані. Пра гэта паведамляе БелТА.

Раней узурпатар абвясціў, што Беларусь атрымала статус дзяржавы-партнёркі ў БРІКС.

Статус партнёра Лукашэнка назваў «прылазнікам». На думку дыктатара, гатоўнасць стаць чальцамі БРІКС праявілі і іншыя дзяржавы.

«А чаму не прымаюць у БРІКС іншыя дзяржавы? ...> А чаму Турцыю не прыняць? Адзіны чалец NATO, які праявіў цікавасць. Пры гэтым буйная краіна, эканоміка магутная. ...> Не, не прынялі. Прыдумалі гэты «прылазнік» у выглядзе партнёра», - сказаў узурпатар.

Са слоў Лукашэнкі, яго рэжым цалкам падзяляе філасофію БРІКС, у аб'яднанне краіна нібыта ідзе з канкрэтнымі праектамі і ідэямі. Досвед, дасягненні і геаграфічнае становішча Беларусі ў цэнтры Еўропы дазволяць краіне стаць «важным пазлам у вобразе будучыні нашай арганізацыі», падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны