BE RU EN

Беларуска здзівіла сацсеткі адзеннем, якое пашыла для сям'і з абрэзкаў

  • 24.10.2024, 18:51

Відэа.

Ангеліна з Салігорску любіць шыць, гэтаму дзяўчына вучылася па відэа на YouTube. Нядаўна майстрыха адшукала ў сваім горадзе краму ў склепе, дзе вельмі танна прадаюцца абрэзкі тканіны. Беларуска набыла некалькі адрэзаў і пашыла абноўкі для мужа і дваіх дзяцей, вынікам яна падзялілася ў TikTok. Многія гледачы відэа ў захапленні, паведамляе «Зеркало».

Салігарчанка распавяла ў роліку і каментарах пад ім, што ў іх у горадзе, на бульвары Шахцёраў, 5а, ёсць сутарэннае памяшканне, дзе размясцілася крама са швейнай фурнітурай і абрэзкамі тканіны ад мясцовай фабрыкі. Дзяўчына перыядычна туды заходзіць, нядаўна яна набыла кавалачкі матэрыі на 16,14 рубля.

- Кошты гэтых кавалачкаў невялікія, бо недзе тканіна выпацканая, дзе яна бракаваная. Абрэзкі маленькія, меншыя за метр, — паінфармавала блогерка.

Для дачкі яна пашыла два сарафаны: адзін з прадубляванага твіду ва ўзор «гусіная лапка», з падшэўкай, другі — з крывога адрэзу джэрсі. З трыкатажнага палатна атрымаліся гольфікі для дзяцей. Два адрэзы лёну, кожны па 0,7-0,8 метра, пайшлі на кашулю для мужа. Таксама былі зробленыя некалькі гумак для валасоў.

Гледачы роліка прыйшлі ў захапленне ад адзення, якое вырабіла Ангеліна. Вось што пісалі некаторыя з іх:

«Выглядае ў мільёны мільярдаў разоў лепш, чым тое, што прадаюць у крамах і на школьных кірмашах».

«Мілая дзяўчына, прышыйце мне, калі ласка, сківіцу на месца, а то яна выпала ад таго, наколькі мяне ўразіла ваша майстэрства».

«Умець шыць - гэта майстэрства. А яшчэ больш каштоўна тое, што рэчы атрымаліся рэальна прыгожыя, модныя! У мяне боль з дзяцінства, калі шылі на замову сарафаны ў школу, а яны былі зусім жудасныя. Але насіць даводзілася».

«Мая мама-тэхнолаг усё дзяцінства шыла мне такую бздуру! А вы так цікава шыеце, што мне таксама такую форму захацелася».

«Як шыкоўна, я б сама ў „гусіную лапку“ сарафан насіла».

«У нас таксама ёсць крама „Ласкуток“, люблю там закупляцца і знаходзіць скарб. Знайшла трыкатаж за 6 рублёў, пашыла дачцэ гарнітур, худзі і штонікі».

«Праз ваш ролік трэба ісці на курсы шыцця».

«Калі вашу прыгажосць убачыць кіраўніцтва нашага Беллегпрама, то Міністэрства аховы здароўя ім не дапаможа. Вы - малайчына!»

Апошнія навіны