BE RU EN

На выездзе з Беларусі ў Польшчу зноў рэкордныя чэргі

  • 24.10.2024, 17:17

Чакаюць па 30 гадзін.

Уначы 24 кастрычніка ў электроннай чарзе на беларуска-польскай мяжы было зарэгістравана 750 аўтамабіляў. Паводле звестак маніторынгу Дзяржаўнага пагмежнага камітэта, на 16 гадзін чацвярга іх стала яшчэ больш - 783. І гэта рэкорд з пачатку ўвядзення новай сістэмы рэгістрацыі. Выданне BGmedia даведалася ў памежных чатах, як у апошнія дні беларусы праходзяць мяжу ў пункце пропуску "Берасце" і як яны тлумачаць такую доўгую чаргу.

Новая сістэма рэгістрацыі ў зоне чакання пункта пропуску "Берасце" для выезду ў Польшчу пачала працаваць 30 верасня. Ёю задаволеныя беларусы, бо зараз не трэба стаяць гадзінамі ў жывой чарзе на мяжы, а пасля электроннай рэгістрацыі можна паехаць куды хочаш і праз сайт адсочваць рух чаргі.

У кастрычніку ў электроннай чарзе ў сярэднім кожны дзень было зарэгістравана ад 300 да 500 аўтамабіляў, час чакання выкліку ў зону чакання пункта пропуску "Берасце" складаў ад 12 гадзін. Сітуацыя пачала мяняцца ў горшы бок у апошнія дні, а ноччу 24 кастрычніка ўсталяваны новы рэкорд - 750 аўтамабіляў у чарзе. З-за гэтага час чакання выкліку на мяжу павялічылася да 30 гадзін.

Апошнія навіны