BE RU EN

Сі Цзіньпін другі раз за два дні зрабіў непрыемную для Пуціна заяву

  • 24.10.2024, 15:24

Аб неабходнасці спыніць вайну з Украінай.

Неабходна як мага хутчэй дабіцца дээскалацыі ваеннага канфлікту ва Украіне і пракласці шлях да палітычнага ўрэгулявання, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас пленарнага пасяджэння саміту БРІКС.

“Кітай і Бразілія дасягнулі кансэнсусу з шасці пунктаў аб крэгуляванні ўкраінскага крызісу. Разам з адпаведнымі краінамі мы ініцыявалі стварэнне на пляцоўцы ААН групы "сяброў міру". Важна як мага хутчэй дамагчыся дээскалацыі сітуацыі”, - сказаў Сі Цзіньпін.

Пасля гэтага кітайскі лідар заявіў, што краіны БРІКС выступаюць у якасці "першай фалангі" Глабальнага Поўдня і павінны прадэманстраваць "калектыўную мудрасць", а таксама ўзяць на сябе адказнасць за тое, каб "падтрымаць мір і дабіцца ўсеагульнай бяспекі".

Напярэдадні, 23 кастрычніка, Сі Цзіньпін таксама ў рамках саміту БРІКС заклікаў адмовіцца ад "падлівання алівы ў агонь" і ўцягвання ў вайну ва Украіне трэціх краін. Гэтая заява кітайскага лідара прагучала на фоне паведамленняў аб адпраўцы ў Расею салдат з КНДР, якія рыхтуюцца ўзяць удзел у баявых дзеяннях.

Апошнія навіны