BE RU EN

У войску РФ выбухнуў бунт: камандзіры расстралялі ўсё падраздзяленне

  • 24.10.2024, 15:09

У жывых застаўся толькі адзін расейскі жаўнер.

Расейскі вайсковы прапагандыст Максім Калашнікаў паведаміў, што расейскіх вайскоўцаў, якія запісалі зварот са скаргамі на сваё камандаванне і сцвярджалі, нібыта іх хочуць «абнуліць», у выніку расстралялі свае ж камандзіры, інфармуе «Диалог.UA».

Z-блогер апублікаваў паведамленне, у якім паведаміў падрабязнасці здарэння на фронце. 21 кастрычніка з'явілася інфармацыя аб тым, што штурмавое падраздзяленне 19-га танкавага палка УС РФ заняло кругавую абарону і запісала відэазварот, у якім абвінаваціла ўласнае камандаванне ў намеры ўбайдосіць усю баявую групу.

З іхных слоў, практыка расстрэлаў шырока распаўсюдзілася ў расейскім войску: так распраўляюцца з тымі, хто адмаўляецца ісці ў «мясныя штурмы».

У выніку менавіта гэта і здарылася. У жывых застаўся толькі адзін расейскі жаўнер, якога кінулі ў яміну ў якасці пакарання.

«Хлопцаў пасадзілі ў яміну, і ў жывых застаўся адзін. Адзін з усіх, хто на відэа! Абнулілі на загад камандзіра 67-й дывізіі 25А!» — абураецца адзін з расейскіх Z-блогераў.

Апошнія навіны