BE RU EN

Як беларусы будуць адпачываць і працаваць у лістападзе

  • 24.10.2024, 17:45

Прыемныя навіны.

У апошні месяц восені беларусаў чакаюць вялікія выходныя. Адпачываць будзем чатыры дні - з 7 да 10 лістапада, гэта значыць з чацвярга да нядзелі.

Традыцыйна 7 лістапада ў Беларусі выходны. У гэтую дату адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У гэтым годзе чырвоны дзень календара выпаў на чацвер. Таму ўрад прадугледзеў перанос працоўнага дня з пятніцы, 8 лістапада, на суботу, 16 лістапада.

У выніку ў тых, хто працуе на пяцідзёнцы, у лістападзе будзе 20 працоўных дзён, а пры шасцідзёнцы - 25.

Апошнія навіны