BE RU EN

Асяроддзе Лукашэнкі пачало зняпраўджваць яго заяву аб удзеле ў «выбарах»

  • 24.10.2024, 12:23

Нібыта "не ўсё так адназначна".

Заява Лукашэнкі аб тым, што ён ідзе на "прэзідэнцкія выбары" ў 2025 годзе, не "настолькі адназначна", сказала ў інтэрв'ю расейскаму выданню Life прэс-сакратар дыктатара Наталля Эйсмант.

- Задалі пытанне - ён адказаў. Прычым адказ быў не настолькі адназначны. Ён сказаў: «Калі прыхільнікі скажуць і сітуацыя ў Беларусі так будзе складацца, то [Лукашэнка] будзе вылучаць сваю кандыдатуру, - удакладніла Эйсмант.

Так званыя "прэзідэнцкія выбары" ў Беларусі пройдуць ужо 26 студзеня 2025 года. Варта адзначыць, што дата адрозніваецца ад той, якая патрапіла ў СМІ. Раней паведамлялася, што выбары пройдуць 23 лютага.

Цывілізаваны свет не прызнае вынікі "выбараў" у Беларусі.

Апошнія навіны