BE RU EN

Чакалі ўдараў з паветра, але пад'ехаў Leopard: бронетранспарцёр РФ знішчылі прамым навядзеннем

  • 24.10.2024, 12:19

Відэафакт.

Танк Leopard 2 прамым навядзеннем знішчыў расейскі бронетранспарцёр разам з дэсантам. Такі паварот падзей быў нечаканым для вайскоўцаў з акупацыйнай групоўкі, якія назіралі за беспілотнікамі і чакалі ўдараў з паветра.

Пра гэта паведамляецца на старонцы ў Facebook 33-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

“Сачылі за дронам і прапусцілі Leopard. Гэтыя акупанты сабраліся разам і ўважліва сачылі за небам, пакуль за імі назіраў экіпаж нашага танкавага батальёна», - гаворыцца ў публікацыі 33-й брыгады.

Апошнія навіны