BE RU EN

БелТА перанесла «выбары» на 25 лютага

  • 24.10.2024, 11:52

Фотафакт.

Telegram-канал БелТА апублікаваў карцінку з дзіўнай датай так званых «выбараў прэзідэнта».

На ёй пазначана 25 лютага 2025 года. Праз некалькі хвілін у паведамленне было ўнесенае змяненне і карцінка была заменена на карэктную.

Нагадаем, дыктатар Лукашэнка ўзурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі з 1994 года. Цяпер у яго ідзе шосты тэрмін запар. Лукашэнка яшчэ ў лютым заяўляў аб планах ізноў вылучыць сваю кандыдатуру на будучых «выбарах», хаця пасля прыняцця паправак у Канстытуцыю ў 2020 годзе абяцаў, што не будзе зноў займаць гэтую пасаду.

Апошнія навіны