BE RU EN

Баец УСУ адзін знішчыў штурмавую групу акупантаў

  • 24.10.2024, 16:33

З дапамогай аўтамата і гранат.

У сацсетках з'явілася неверагоднае захапляльнае відэа з байцом Сіл абароны, які адзін знішчыў цэлую штурмавую групу расейскіх захопнікаў.

Адпаведнымі кадрамі ад 425-га асобнага штурмавага батальёна падзяліўся ў сябе ў Telegram-канале ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.

На іх відаць, як вайсковец УСУ пры падтрымцы аэравыведкі атакуе акупантаў, уступаючы з імі ў блізкі бой, і нішчыць супраціўніка, выкарыстоўваючы пры гэтым толькі аўтамат і гранаты.

Са слоў Бутусава, відэа было знятае каля Наваградаўскай шахты на Пакроўскім кірунку.

Апошнія навіны