BE RU EN

Сын Януковіча атрымаў грамадзянства Расеі

  • 24.10.2024, 11:33

Сваю кампанію ён зарэгістраваў у РФ яшчэ 10 гадоў таму.

Сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Аляксандр атрымаў расейскае грамадзянства, паведамляюць расейскія СМІ.

Так, згодна з дакументамі, якія апублікавала агенцтва РІА Новости, Аляксандр Януковіч займаецца ў Расеі бізнэсам.

Яго кампанія "МАКА холдынг", асноўным відам дзейнасці якой з'яўляецца кіраванне фінансава-прамысловымі групамі, была зарэгістраваная ў расейскай юрысдыкцыі яшчэ 10 гадоў таму.

Нагадаем, Аляксандр Януковіч пакінуў Украіну ў 2014 годзе. Ён знаходзіцца ў санкцыйных спісах Украіны, Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Апошнія навіны