BE RU EN

«Зробім Расею малой зноў»: Зяленскі давёў да істэрыкі Захараву

  • 24.10.2024, 10:04

МЗС РФ закрануў за жывое надпіс на футболцы прэзідэнта Украіны.

Увечары, 23 кастрычніка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выйшаў у сацсетках з новым відэазваротам аб выніках 973-га дня вайны. Яго ўбор парадаваў украінцаў і давёў да істэрыкі прапагандыстаў і афіцыйных асоб у Расеі.

Рэч утым, што Зяленскі быў адзеты ў футболку з надпісам "Make russia small again", што перакладаецца як "Зробім расею малой зноў". Вобраз прэзідэнта Украіны спадабаўся многім, на яго адрэагавалі нават у МЗС РФ.

«Маленькую, як што? СССР? Расейскую імперыю? О, я зразумела! Як Кіеўская Русь. Для гэтага нам патрэбны Кіеў. Ты сам гэта сказаў, (нецэнз.)», - адказала спікерка МЗС Марыя Захарава.

Прапагандысцкія каналы таксама не змаглі прайсці міма футболкі Зяленскага і пачалі масава абурацца, што надпіс на ёй не адпавядае рэчаіснасці, маўляў, РФ ніколі і не была маленькай. Відавочна, што ўкраінскі прэзідэнт закрануў расейцаў за жывое, за імперскія амбіцыі.

Апошнія навіны