BE RU EN

У Беларусі змянілі парадак атэстацыі таварыстваў уласнікаў

  • 24.10.2024, 10:00

Якія дакументы запатрабуюць?

У Беларусі змянілі парадак атэстацыі арганізацый забудоўнікаў, таварыства ўласнікаў, якія ажыццяўляюць абслугоўванне агульнай маёмасці супольнага домаўладання ўласнымі сіламі. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Таксама ў Беларусі з'явіцца рэестр атэстатаў адпаведнасці.

Так, атэстацыю будуць праводзіць, каб устанавіць магчымасць надання арганізацыі ўласнікаў паслугі тэхнічнага абслугоўвання жылога дома з выкананнем патрабаванняў заканадаўства.

Паведамляецца, што для атрымання атэстата адпаведнасці трэба падаць у "Жылкам" заяву, копію дадатку да тэхналагічнай карты на тэхнічнае абслугоўванне інжынерных сістэм і канструкцый дома, копію штатнага раскладу арганізацыі ўласнікаў і г.д.

Заяву і дакументы да яе "Жылкам" будзе разглядаць на працягу 15 працоўных дзён. Атэстат адпаведнасці выдаецца на тры гады. Тэрмін дзеяння лічыцца з даты прыняцця пастановы аб выдачы.

Таксама «Жылкам» будзе весці спецыяльны рэестр атэстатаў адпаведнасці. Рэестр будзе як у папяровым, так і ў электронным выглядзе. Інфармацыя з рэестра будзе даступная на афіцыйным сайце "Жылкама". Ён будзе змяшчаць наступную інфармацыю: нумар атэстата, тэрмін яго дзеяння, поўнае найменне ўладальніка атэстата і яго месцазнаходжанне і г.д.

Апошнія навіны