BE RU EN

У расейскім войску здарыўся «чорны дзень»

  • 24.10.2024, 8:10

Здацца не атрымаецца.

Байцы 82 асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады УСУ ліквідавалі расейскіх марскіх пяхотнікаў на тэрыторыі Курскай вобласці Расеі. Вядома, што гэтыя расейскія злачынцы раней пакаралі смерцю байцоў Сіл абароны.

У каментары для "24 Канала" вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, прааналізаваў дзеянні расейцаў на Пакроўскім кірунку.

Паводле ягоных слоў, ужо не адна брыгада расейскіх марскіх пяхотнікаў засвяцілася ў генацыдных дзеяннях, дэманструючы фота і відэа пацвярджэння гэтых дзеянняў. Гэта вайсковыя злачынствы без тэрміна даўнасці.

“Менавіта гэтая 155 брыгада была заўважаная ў расстрэлах і здзеках з украінскіх ваеннапалонных. Цяпер у іх сапраўды “чорны дзень”, - распавёў Раман Світан.

“Аднак гэты „чорны дзень“ у іх будзе да канца іх існавання. Здацца ў іх ужо не атрымаецца”, - дадаў вайсковец экспэрт.

Апошнія навіны