BE RU EN

У Streamline пракаментавалі сітуацыю з ліквідацыяй

  • 23.10.2024, 21:21

На якіх падставах яна адбываецца, у навучальным цэнтры да гэтага часу не ведаюць.

У Streamline пракаментавалі сітуацыю з ліквідацыяй. На якіх падставах яна адбываецца, у навучальным цэнтры да гэтага часу не ведаюць.

Заснавальнік і дырэктар Навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі» (пад ягонай эгідай працавалі моўныя курсы) Эдуард Цалюк напісаў у Instagram пра «няпростыя прававыя абставіны».

22 кастрычніка ва ўправе юстыцыі Менгарвыканкама супрацоўнікам цэнтра давялі інфармацыю пра пачатак працэдуры ягонай ліквідацыі. Аднак пастанову не ўказалі і не назвалі падставы, на якіх яна прынятая. Таму быў накіраваны ліст у Менгарвыканкам з просьбай даць доступ да пастановы аб ліквідацыі.

Напярэдадні стала вядома, што на пачатку кастрычніка ў офіс навучальнага цэнтру прыехала фінансавая міліцыя. Сілавікі правялі ператрус, заблакавалі рахункі, што робіць немагчымым любыя разлікі. Цалюк піша, што цэнтр вымушаны спыніць выкладніцкую дзейнасць і прапанову паслуг, пры гэтым пакуль не мае магчымасці вярнуць грошы навучэнцам.

Апошнія навіны