BE RU EN

Лукашэнка пакляўся дзецьмі і парушыў клятву

  • 23.10.2024, 20:09

Чатыры гады таму дыктатар прысягнуў, што пакіне сваю пасаду пасля заканчэння чарговага тэрміну.

Прыхільнік Лукашэнкі Юры Васкрасенскі, які выйшаў на волю пасля сустрэчы ў СІЗА з дыктатарам, заявіў 23 кастрычніка 2020 года ў інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе», што ўзурпатар адмовіцца ўтрымліваць уладу і пакляўся дзецьмі.

Паводле словаў Васкрасенскага, у Лукашэнкі тады «расплюшчыліся вочы» і ён пастанавіў даведацца ў палітвязняў, чаго яны хочуць і пра што думаюць. Пасля размовы дыктатар вызваліў некаторых зняволеных, а таксама паабяцаў у новай Канстытуцыі абмежаваць колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў двума перыядамі, пры гэтым паабяцаўшы, што абнулення ягоных прэзідэнцкіх тэрмінаў не адбудзецца:

– Але пры прыняцці новай Канстытуцыі прэзідэнцкія тэрміны абнуляюцца. І Лукашэнка зможа зноў абірацца.

– Тое самае сказалі і мы. Ён адказаў: «Я даю вам слова, што гэта мой апошні тэрмін. Я клянуся сваімі дзецьмі». Гэта цытата. Таму любы можа цяпер пісаць папраўкі. Цяпер у абласцях будуць запрашаць усіх апазіцыянераў, – гаварыў у 2020-м годзе Васкрасенскі.

Сёння, парушыўшы клятву, Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічацьбудзе ўдзельнічаць у так званых «прэзідэнцкіх выбарах». «Выбары» ў Беларусі пройдуць ужо 26 студзеня 2025 года.

Цывілізаваны свет не прызнае вынікі «выбараў» у Беларусі.

Нагадаем, Лукашэнка ўзурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі з 1994 года. Цяпер у яго ідзе шосты тэрмін запар. Лукашэнка пасля прыняцця паправак у Канстытуцыю ў 2020 годзе абяцаў, што не будзе зноў займаць гэтую пасаду.

Апошнія навіны