BE RU EN

Bloomberg: Вайсковая эканоміка РФ прайшла свой пік

  • 23.10.2024, 19:24

Цяпер назіраецца яе спад.

Рост расейскай эканомікі ў ваенны час прайшоў свой пік. Цяпер назіраецца яе спад.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

«Пік росту быў пройдзены хутчэй за ўсё ў сярэдзіне гэтага года. Якой будзе траекторыя росту налета - адкрытае пытанне, ці будзе гэта «мяккая» або «жорсткая» пасадка для эканомікі», - сказаў выданню эканаміст Алег Кузьмін, эканаміст.

Як піша Bloomberg, імклівы рост эканомікі ў Расеі забяспечыў вайсковую вытворчасць. Аднак нягледзячы на тое, што яна працягвае пашырацца - гэтага недастаткова, каб кампенсаваць спад у іншых сектарах эканомікі.

Таксама варта заўважыць, што на днях Міжнародны валютны фонд пагоршыў свой прагноз па эканоміцы Расеі і зараз бачыць рост у 2025 годзе на ўзроўні 1,3% у параўнанні з 1,5% раней.

Цікава і тое, што ў верасні расейская вытворчасць скарацілася ўпершыню з красавіка 2022 года. Пры гэтым у жніўні эканоміка РФ вырасла на 2,4% у гадавым вылічэнні. Гэта самы павольны паказчык з часу рэцэсіі, якая надышла адразу пасля ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе.

Адзначаецца, што такое запаволенне за межамі вайскова-прамысловага сектара падкрэслівае далейшае апусканне Расеі ў эканоміку вайны.

Расейцы ўжо сутыкаюцца з крызіснымі адсоткавымі стаўкамі, а ў пятніцу цэнтральны банк можа павысіць базавую стаўку да 20% – гэтак жа высока, як і праз некалькі тыдняў пасля пачатку ўварвання. Такім чынам там спрабуюць утаймаваць інфляцыю. Усякі спад у эканоміцы можа прывесці да таго, што расейцы «адчуюць эканамічны боль», ад якога яны былі ў асноўным абароненыя на фоне санкцый, якія працягваюць уводзіць ЗША і іх хаўруснікі.

Апошнія навіны