BE RU EN

Еўрадэпутатка ад Славаччыны адрэагавала на новы незаконны прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

  • 23.10.2024, 17:55

І заклікала яе неадкладна вызваліць.

Еўрадэпутатка ад Славаччыны адрэагавала на новы незаконны прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

І заклікала яе неадкладна вызваліць.

Еўрадэпутатка ад Славаччыны Мірыям Лексман у сацсетцы X адрэагавала на новы незаконны прысуд актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк:

- Я абураная прысудам, вынесеным Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яна атрымала трэці тэрмін запар, знаходзячыся ў ГУЛАГу Лукашэнкі.

Яна пакутуе ад жорсткага абыходжання і зняваг, яе здароўе значна пагоршылася.

Яна і ўсе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя!

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» моцна пагоршылася здароўе. У палітзняволенай знайшлі хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці.

Апошнія навіны