BE RU EN

У Латвіі хочуць, каб Украіна атрымала запрашэнне ў NATO ў 2025 годзе

  • 23.10.2024, 17:46

Аб гэтым заявіла спікер Сейма краіны.

У Латвіі спадзяюцца, што Украіна зможа атрымаць запрашэнне ў НАТА ў 2025 годзе. Пра гэта заявіла спікер Сейма Латвіі Дайга Міерыня ў сераду, 23 кастрычніка, пасля сустрэчы з кіраўніком украінскага парламента Русланам Стэфанчуком, які знаходзіцца ў Латвіі з афіцыйным візітам.

Аб гэтым гаворыцца на сайце парламента краіны.

«Мы шчыра спадзяемся, што налета на саміце NATO ў Гаазе мы зможам прыняць палітычную пастанову аб запрашэнні Украіны ў NATO. Мы будзем працаваць з нашымі хаўруснікамі па NATO для дасягнення гэтай мэты», - заявіла Міерыня.

Акрамя гэтага, яна адзначыла, што Латвія падтрымлівае ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Звяз і гатовая надаць неабходную падтрымку.

Міерыня таксама падкрэсліла важнасць пастаўкі Украіне ўзбраення.

«Украіна мае поўнае права на самаабарону, што ўключае знішчэнне вайсковых цэляў на тэрыторыі Расеі», — адзначыла яна.

Апошнія навіны