BE RU EN

УСУ пад Суджай знішчылі ўзвод 155-й брыгады войска РФ

  • 23.10.2024, 17:04

Пра гэта расказала жонка акупанта.

Украінскае войска ліквідавала цэлы ўзвод расейскіх вайскоўцаў 155-й брыгады ў раёне Суджы, піша «Диалог».

Паводле інфармацыі, якая паступае, 16 кастрычніка ўкраінскія дэсантнікі 82-й асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады распляжылі акупантаў у рамках штурмавой аперацыі.

Незадоўга да гібелі расейцы зрабілі групавое фота свайго падраздзялення, імаверна, усе яны сёння ўжо мёртвыя. Гэта тыя расейскія акупанты, якія пакаралі смерцю ўкраінскага героя.

Аб гібелі ўзвода расейскіх акупантаў стала вядома пасля з'яўлення публікацыі ў расейскай сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», дзе жонка загінулага распавяла пра здарэнне. У апублікаваным паведамленні расейцы расказалі, што УСУ пайшлі ў атаку, адбіццё якой узяло на сябе злучэнне 155-й брыгады.

Супрацьстаяць украінскім вайскоўцам эфектыўна яны не змаглі і былі распляжаныя. Жонка аднаго з загінулых расейскіх вайскоўцаў паведаміла, што 16 кастрычніка стаў для яе «чорным днём у яе жыцці».

Апошнія навіны