BE RU EN

Супрацоўніка пасольства Турцыі ў Беларусі затрымалі з 57 кг какаіну

  • 23.10.2024, 16:03

Ён перавозіў наркотыкі проста ў дыпламатычным аўто.

У Турцыі супрацоўніка турэцкага пасольства ў Менску Біркана Дэмірджы прысудзілі да 17,5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне наркотыкаў з мэтай іх збыту.

У лютым 2023 года ён увёз у Турцыю 57 кг какаіну на аўтамабілі, які замацаваны за прадстаўніцтвам Турцыі ў Беларусі, паведамляе тэлеканал Halk TV.

У пасольскім аўтамабілі былі знойдзеныя дзве сумкі з наркотыкамі.

Апошнія навіны