BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў Шольцу аддаць Кіеву выплаты, якія ўкраінцы атрымліваюць у Нямеччыне

  • 23.10.2024, 15:59

Гэта будзе стымуляваць мужчын вяртацца ва Украіну.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што сацыяльныя выплаты, якія ўкраінцы атрымліваюць у Нямеччыне, трэба аддаваць Украіне. Паводле ягоных слоў, гэта павінна стымуляваць мужчын вяртацца ва Украіну.

Пра гэта Сікорскі сказаў у сераду, 23 кастрычніка, у эфіры TVP Info, паведамляе RMF24.

Як адзначае тэлеканал, Сікорскі ў жывым эфіры пракаментаваў сустрэчу ў Бэрліне лідараў чатырох дзяржаў - Нямеччыны, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Сікорскі адзначыў, што прысутнасць Польшчы на сустрэчах, дзе гаворка ідзе пра Украіну, таксама важная. Паводле ягоных слоў, тады "прымаюцца найлепшыя пастановы".

Міністр замежных спраў Польшчы таксама расказаў, што сустракаўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам і параіў яму аддаваць сацыяльныя выплаты замест украінскіх уцекачоў Украіне.

«Я прапанаваў яму, што дапамога, якую атрымліваюць украінскія ўцекачы - а гэта можа складаць да 1200 еўраў на месяц - лепш было б перадаць непасрэдна Украіне. Нядобра, што існуе фінансавы стымул быць у Нямеччыне замест таго, каб мужчыны ваявалі на фронце, а жанчыны аднаўлялі падатковую базу», - сказаў Сікорскі.

Апошнія навіны