BE RU EN

«У Пуціна больш праблем, чым многія сабе ўяўляюць»

  • 23.10.2024, 15:31

Пентагон пацвердзіў, што вайскоўцы КНДР прыбылі ў РФ.

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін пацвердзіў, што вайскоўцы КНДР прыбылі ў РФ.

Пра гэта паведамляе The Washington Post.

«Цяпер мы бачым доказы таго, што ёсць паўночнакарэйскія войскі, якія адправіліся ў... Расею. …Што менавіта яны робяць, яшчэ невядома. Але, так, ёсць доказы таго, што ў Расеі ёсць войскі КНДР», - сказаў міністр абароны ЗША.

Са слоў Осціна, калі войскі КНДР маюць намер удзельнічаць у вайне супраць Украіны на баку РФ, то гэта вельмі сур'ёзная праблема, якая будзе мець уплыў не толькі ў Еўропе, але і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Кіраўнік Пентагона адзначыў, што пакуль незразумела, што менавіта КНДР атрымае ад гэтага, але гэта ўказвае на значныя слабасці ў ваеннай здольнасці Расеі, якой давялося звяртацца па дапамогу да супольнікаў Ірана і Паўночнай Карэі ў вайне супраць Украіны.

«Гэта сведчыць аб тым, што ён можа мець яшчэ больш праблем, чым большасць людзей уяўляюць», - сказаў Осцін пра Пуціна.

Апошнія навіны