BE RU EN

МЗС ФРГ выклікаў дыпламата КНДР за падтрымку вайны ва Украіне

  • 23.10.2024, 15:16

Размова ідзе і аб бяспецы Нямеччыны.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала часовага паверанага ў справах Паўночнай Карэі ў Бэрліне на фоне паведамленняў аб меркаванай адпраўцы жаўнераў КНДР у Расею для іх перакідвання ва Украіну. “Калі Паўночная Карэя падтрымае расейскую агрэсіўную вайну ва Украіне сваімі войскамі, гэта будзе грубым парушэннем міжнароднага права”, - гаворыцца ў заяве ведамства, апублікаванай на платформе Х у сераду, 23 кастрычніка.

У МЗС ФРГ таксама падкрэслілі, што падтрымка Паўночнай Карэяй расейскай захопніцкай вайны "наўпрост пагражае бяспецы Нямеччыне і еўрапейскаму мірнаму парадку".

Апошнія навіны