BE RU EN

Беларусам можа пагражаць вялізны штраф праз захоўванне бульбы

  • 23.10.2024, 15:01

Уся справа ў пажарнай бяспецы.

За захоўванне бульбы ці іншай гародніны ў тамбуры ў шматкватэрным доме можна атрымаць вялікі штраф.

Аб гэтым нагадалі сталічныя камунальнікі, піша Blizko.by.

Загрувашчваць калідоры, пляцоўкі, лесвічныя пралёты і праходы ў шматкватэрных дамах забаронена. Уся справа ў пажарнай бяспецы: мяшкі з бульбай перад дзвярыма могуць перашкодзіць эвакуацыі ў выпадку бяды.

Адпаведна, кантралёры цалкам могуць расцаніць захоўванне ў тамбуры ўраджаю як загрувашчванне праходу. У выпадку, калі будзе выяўлена парушэнне гэтага правіла, беларусам пагражае вялікі штраф - да 20 базавых адзінак, гэта значыць да 800 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны