BE RU EN

Сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая ездзіла на матацыкле з чырвонымі і белымі стужкамі

  • 23.10.2024, 12:37

На яе напісалі данос.

У канале ГУБАЗіку з'явілася відэа допыту дзяўчыны, якую затрымалі за чырвоныя і белыя стужкі на шаломе. Са слоў сілавікоў, яны атрымалі данос на яе.

Сілавікі таксама сцвярджаюць, што ў тэлефоне дзяўчыны знайшлі відэа з акцый пратэсту 2020 года.

На відэа затрыманая гаворыць, што яна самазанятая і займаецца распрацоўкай сайтаў.

На гэты момант невядома, што з ёю адбываецца.

Апошнія навіны