BE RU EN

У Драздах з'явіцца рачны трамвай

  • 23.10.2024, 12:23

Пакуль яго тэстуюць.

Рачны трамвайчык спусцілі на ваду на вадасховішчы Дразды ў Менску 23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі на дзяржпрадпрыемстве "Аква-Мінск"

Пакуль яго тэстуюць, а перавозіць пасажыраў ён пачне вясной.

“Рачны трамвайчык прызначаны для транспартавання гасцей парк-гатэля “На тым беразе”, а таксама для арганізацыі водных шпацыраў па акваторыі вадасховішча Дразды. У кастрычніку і лістападзе 2024 года рачны трамвайчык будзе выкарыстоўвацца ў тэставым рэжыме, а паўнавартасна функцыянаваць ён пачне ў вясенне-летні перыяд 2025 года”, - расказалі на прадпрыемстве.

Апошнія навіны