BE RU EN

Сілавікі са зброяй жорстка затрымалі жыхара Магілёўскай вобласці

  • 23.10.2024, 11:12

За падабайкі і рэпосты.

Сілавікі затрымалі жыхара вёскі Лыкава ў Магілёўскім раёне за рэпосты і падабайкі ў «Одноклассниках». Відэа з жорсткім затрыманнем мужчыны апублікаваў праўладны канал.

Затрыманага клічуць Аляксандр Лапачэнка, яму 42 гады, даведалася «Медыязона».

У роліку сілавікоў спачатку паказана затрыманне Аляксандра. Пасля каманды «працуем» з мікрааўтобуса выскокваюць двое супрацоўнікаў АМАПа, яны са зброяй, у бронекамізэльках і шаломах, кідаюць мужчыну тварам у зямлю і пытаюцца, ці ведае ён, за што затрыманы. Аляксандр гаворыць, што не ведае. Адзін з міліцыянтаў адказвае яму: «Вы затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», віншую вас».

Далей адзін з міліцыянтаў пытаецца: «Як затрымалі вас, прыгожа»? Аляксандр адказвае: «Вельмі».

Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы Аляксандр Лапачэнка - невядома, аўтары праўладнага канала пішуць, што ён «зарабіў адміністрацыйныя пратаколы і крымінальную справу».

Апошнія навіны