BE RU EN

Вялікабрытанія падрыхтавала 200 украінскіх лётчыкаў для F-16

  • 23.10.2024, 10:38

Намеснік міністра абароны каралеўства паведаміў дэталі.

Вялікабрытанія навучыла 200 украінскіх вайсковых лётчыкаў кіраванню знішчальнікамі F-16, заявіў намеснік міністра абароны каралеўства Люк Полард.

«Сёння я прысутнічаў на выпуску апошніх пілотаў праграмы падрыхтоўкі Каралеўскіх ВПС. Гэтыя пілоты хутка будуць лётаць на ўкраінскіх F-16», - напісаў Полард у сацсеткі Х. Ён таксама падкрэсліў, што Вялікабрытанія мае намер надаць падтрымку Украіне «столькі, колькі спатрэбіцца».

Першая група ўкраінскіх пілотаў закончыла базавую праграму навучання ў Велікабрытаніі ў снежні 2023 года. Тады паведамлялася аб падрыхтоўцы шасці дасведчаных лётчыкаў, яшчэ дзесяць стажораў засталіся ў Брытаніі для базавай лётнай падрыхтоўкі і засваення авіямедыцыны, а таксама праходжання трэніровак у цэнтрыфузе.

Усяго ў 2023 годзе саюзнікі Украіны падрыхтавалі адзінаццаць лётчыкаў для F-16. Пасля гэтага ЗША паскорылі працэс навучання дасведчаных украінскіх пілотаў да шасці-дзевяці месяцаў у залежнасці ад іх ведаў. Падрыхтоўку сканцэнтравалі на канкрэтных задачах, якія лётчыкам трэба будзе развязваць у ходзе бягучай вайны.

Апошнія навіны