BE RU EN

У Менску назвалі топ-4 грамадскія лазні паводле колькасці наведвальнікаў

  • 23.10.2024, 9:50

Найбольш папулярную наведалі 52 860 разоў з пачатку года.

Рэйтынг сталічных лазняў паводле колькасці наведвальнікаў назваў у гутарцы з дзяржагенцтвам "Мінск-Навіны" дырэктар прадпрыемства "Гарадскія лазні" Анатоль Марчанка.

Найбольш папулярнай сярод менчукоў застаецца БАК "Лазня" на вуліцы Мар'еўскай (52 860 наведванняў за студзень — верасень). На другім месцы - лазня № 7 на вуліцы Маскоўскай (46 858). На трэцім і чацвёртым месцах - БАК "Сухарава" на вуліцы Сухараўскай (39 857) і БАК "Лазня № 1" на вуліцы Хмяльніцкага (35 595).

Усяго за дзевяць месяцаў 2024 года ў агульных аддзяленнях 11 лазневых падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства "Гарадскія лазні", пабывала 249 930 чалавек; за такі ж леташні перыяд - 240 195 чалавек.

Апошнія навіны