BE RU EN

Яўген Дзікі: За год наступу Расея страціла колькасць некалькіх войскаў Еўропы

  • 22.10.2024, 21:15

Расейцы прасунулася толькі на 38 кіламетраў.

Ветэран расейска-ўкраінскай вайны Яўген Дзікі ў інтэрв'ю Radio NV заявіў, што за год наступу на Данбасе Расея прасунулася на 38 кіламетраў і страціла такую колькасць войскаў, якая адпавядае некалькім войскам еўрапейскіх краінаў.

«Крыху больш за год прадаўжаецца наступ расейцаў на Данбасе. Той наступ, які ідзе да гэтага часу, пачаўся 10 кастрычніка летась. Год і два тыдні хутка будзе. За гэты год і няпоўныя два тыдні расейцы прасунуліся ажно на цэлых 38 кіламетраў. І страцілі за гэтыя 38 кіламетраў прыкладна колькасць некалькіх еўрапейскіх войскаў разам узятых», – сказаў Дзікі ў эфіры Radio NV.

Украінскі ветэран адзначыў, што ацэнка расейскіх санітарных стратаў на 100 тысячаў не з'яўляецца завышанай, а беручы да ўвагі адсотак выжывання расейскіх параненых, можна ацаніць колькасць забітых акупантаў на 200 тысячаў.

«Далей можаце самі шукаць, з чым у гісторыі параўнаць гэтыя лічбы. 10 гадоў вайны СССР у Аўганістане каштавалі 15 тысячаў забітых. …Такога маштабу страты апошні раз былі ў Другую сусветную. Так, за два гады больш за 10 10-гадовых "Афганістанаў", інтэнсіўнасць стратаў такім чынам атрымліваецца ў 100 разоў большая, чым была ў Афганістане. Такі маштаб стратаў у Еўропе апошні раз назіраўся ў Другую сусветную. Калі не ў Еўропе, а ў свеце – мабыць, у Карэйскую вайну. І, мабыць, у некаторых з афрыканскіх войнаў, але гэта асобная гісторыя, бо была малая задзейнічанасць тэхнікі і проста сценка на сценку гналі мільёны людзей. А ў еўрапейскай гісторыі 80 гадоў ужо нічога падобнага не было», – падкрэсліў Дзікі.

Апошнія навіны