BE RU EN

У Менску адчыняецца новы кінатэатр

  • 22.10.2024, 20:45

Там будуць «унікальныя кіназалы».

У Minsk City Mall рыхтуюцца да адкрыцця новай кінапрасторы mooon. Абяцаюць, што там будуць «унікальныя кіназалы», звярнуў увагу CityDog.io.

Як расказваюць на інстаграм-старонцы Minsk City Mall, у новым кінатэатры будзе 4 кіназалы, а яшчэ «першы і адзіны» ў сетцы гульнявы фірмовы бар.

Minsk City Mall стане чацвёртым ТРЦ для сеткі mooon, падобныя кінапрасторы ўжо ёсць у ТРЦ Dana Mall, Arena City і Palazzo. Акрамя Менска, сетка прадстаўлена ў Гародні – у ТРК Triniti.

Minsk City Mall, які знаходзіцца ў межах вуліцаў Талстога – Рабкараўскай – Вакзальнай – Дружнай, быў пабудаваны паводле праекту ангельскага архітэктурнага бюро Chapman Taylor. Агульная плошча комплексу – амаль 50 тысячаў квадратных метраў. Працуе ТРЦ ужо больш за паўтара года.

Апошнія навіны